Амаль за тры гады алкагольная галіна Беларусі страціла 100 мільёнаў долараў

20 декабря 2017
Пра гэта сёння заявіў кіраўнік Камітэта дзяржкантролю Леанід Анфімаў. Піць беларусы менш не сталі, але доля дзяржкампаній на рынку алкаголю штогод скарачаецца. Заводы Беларусі штогод выпускаюць каля 250 мільёнаў літраў такіх напояў. Пры гэтым магутнасці вытворчасці выкарыстоўваюцца менш як на палову. І кожнае трэцяе дзяржпрадпрыемства гэтай спецыялізацыі знаходзіцца ў стане санацыі або банкруцтва.