За суткі цана на блакітнае паліва вырасла больш чым на 13 %

1 октября 2021

Еўрапейскія цэны на газ працягваюць абнаўляць гістарычныя рэкорды. Усяго за суткі цана на блакітнае паліва вырасла больш чым на 13 %: за тысячу кубаметраў еўрапейцам давядзецца заплаціць 1 190 долараў.

Англія ўжо адчувае дэфіцыт бензіну. На запраўках краіны ўтварыліся вялізныя чэргі. Ва ўмовах дэфіцыту газу брытанцы імкнуцца запасціся хаця б гаручым. За нафтапрадукт мясцовым жыхарам у прамым сэнсе прыходзіцца змагацца.

У Латвіі разам з цэнамі на газ растуць рахункі за электрычнасць. Кошт энерганосьбітаў становіцца непад'ёмным для буйных прадпрыемстваў. Згодна з паведамленнямі міністра эканомікі, рахункі для хатніх гаспадарак узрастуць яшчэ на 8-12 еўра за месяц.

А жыхароў Германіі рыхтуюць да татальнага адключэння электрычнасці і ацяплення. На мясцовым тэлебачанні пачалі паказваць навучальныя ролікі на выпадак такіх сітуацый.

Без ацяплення ў зімовы перыяд могуць застацца і ўкраінцы. Несуцяшальную заяву зрабіў сталічны мэр. Віталь Клічко адзначыў, што інфраструктура тэхнічна гатова да пачатку ацяаляльнага сезона, аднак высокія цэны на газ і іншыя праблемы робяць сітуацыю блізкай да крытычнай.