За апошні месяц да Індустрыяльнага парка "Вялікі Камень" далучыліся дзве новыя кампаніі

30 ноября 2020

Колькасць рэзідэнтаў Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі Камень" павялічваецца. Толькі за апошні месяц далучыліся дзве новыя кампаніі. Кітайскае прадпрыемства будзе займацца выпускам электравеласіпедаў - прадукцыя арыентавана на экспарт. Іншая ж - беларуская кампанія медыцынскага профілю. Там будуць вырабляць рэагенты для лабараторных даследаванняў. Усяго ж у "Вялікім Камені" 67 рэзідэнтаў з 14 краін свету.

Адно з прадпрыемстваў, напрыклад, спецыялізуецца на вытворчасці медыцынскіх масак. За суткі выпускаюць 100 тысяч штук. А яшчэ 50 тысяч рэспіратараў. Да канца года аб'ёмы вытворчасці павялічаць утрая.