За апошнія 9 месяцаў тавараабарот Беларусі і Расіі павялічыўся на 16%

20 сентября 2018

За апошнія 9 месяцаў тавараабарот Беларусі і Расіі павялічыўся на 16% у адносінах да такога ж перыяду мінулага года. Гэта сёння паведаміў намеснік кіраўніка прадстаўніцтва Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы ў Мінску. Перспектыўныя кірункі - будаўніцтва, фармацэўтыка, дзяржзакупкі і прамысловасць. Адзначым, наша краіна займае 84% імпарту ўсёй малочнай прадукцыі ў Расіі.

Сяргей Місюраў, намеснік кіраўніка прадстаўніцтва Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы ў г. Мінску: "У першую чаргу нам далей трэба развіваць навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва, у Саюзнай дзяржаве і ў Пастаянным камітэце гэтаму надаецца адмысловая ўвага. Сёлета мы рэалізуем 12 саюзных праграм, і з іх 8 праграм з'яўляюцца менавіта навукова-тэхнічнымі. Гэта значыць, гэта патэнцыял дзвюх дзяржаў, які мы злучаем, атрымліваем нейкі інавацыйны прадукт, укараняем яго ў вытворчасць і атрымліваем вынік. На гэтым павінна быць засяроджаная асноўная ўвага".

Амаль завяршылася падрыхтоўка да форуму рэгіёнаў, адбылося ўжо і пасяджэнне аргкамітэта, дзе былі прынятыя дапрацоўкі праграмы. Нагадаю, галоўнай пляцоўкай форуму стане Магілёў. Плануецца пасяджэнне 5 секцый - па эканоміцы, моладзевай палітыцы, АПК, міжнароднай дзейнасці і лічбавай эканоміцы.