За першы квартал беларуская эканоміка спрацавала дадатна

28 апреля 2018

Галоўная задача - утрымаць тэндэнцыі росту ВУП. Аб гэтым было заяўлена сёння ва ўрадзе. За тры месяцы на два з паловай працэнты скараціўся лік стратных прадпрыемстваў. Экспарт тавараў і паслуг павялічыўся амаль на траціну, у параўнанні з кварталам мінулага года. Але ў той жа час, як адзначыў прэм'ер, праца па прасоўванні тавараў павінна быць больш эфектыўнай. Неабходна выкарыстаць спрыяльную знешнеэканамічную кан'юнктуру, каб нашы патэнцыяльныя экспартныя нішы не занялі іншыя. Застаецца і шэраг пытанняў унутры краін.

Вялікія надзеі ў стварэнні новых рабочых месцаў на малы бізнес. Але пакуль не ўсе міністэрствы падрыхтавалі інструкцыі па рэалізацыі палажэння Дэкрэта нумар 7, таксама не заўсёды ўпраўныя ў падтрымцы прадпрымальнікаў улады на месцах.