За першыя суткі паслугамі сістэмы БелТол скарысталася 120 тысяч аўтамабілістаў

2 августа 2013
Да гэтага моманту грузаперавозчыкі і замежныя карыстальнікі набылі больш за 50 тысяч бартавых прыстасаванняў для бескантактнай аплаты паслугі. Новая сістэма датычыцца замежнікаў, а таксама грузавікоў і аўтобусаў масай больш чым тры з паловай тоны. Плата не спаганяецца з легкавога транспарту краін мытнай тройкі. Увогуле сістэма БелТол ахоплівае 815 кіламетраў беларускіх дарог. Усіх, хто яшчэ не набыў спецыяльнае бартавое прыстасаванне, з дапамогай якога і ажыццяўляецца збор грошай, эксперты просяць набываць у сэрвісных цэнтрах, размешчаных у кожным з абласных гарадоў, а таксама ўздоўж трасы М1, прымежных рэгіёнах і на аўтазаправачных станцыях.