Дарэчы, эфектыўнасць працы АПК сёлета паказвае і экспарт нашых прадуктаў за мяжу.
Так, за дзевяць месяцаў гэтага года сельгаспрадукцыі было пастаўлена больш як на 4 мільярды долараў ЗША - гэта амаль на 6 працэнтаў больш, чым за такі ж перыяд мінулага года. Прадукты пад брэндам "Зроблена ў Беларусі" пастаўляюцца ў 105 краін. Удалося асвоіць 21 новы рынак збыту, сярод іх краіны Азіі, Афрыкі, Амерыкі і Еўрапейскага саюза. Больш за ўсё экспартавалі сёлета малака і малочнай прадукцыі, а таксама мяса і мясапрадуктаў.













