За 5 месяцаў беларускі экспарт значна перавысіў імпарт

15 августа 2014

Далей арыфметыка простая: чым больш вырошчваем і вырабляем, тым менш закупляем і больш прадаём. За 5 месяцаў гэтага года беларускі экспарт значна перавысіў імпарт. Розніца складае ўжо мільёны долараў. Не толькі прадукты, але і бытавая тэхніка пад маркай айчынных вытворцаў цікавыя пакупнікам у дзясятках краін свету. Наш самы вялікі знешні рынак - Расія. Пра тое, што купляюць і як беларусам удаецца захоўваць выгадныя суадносіны кошт-якасць - у матэрыяле Ксеніі Рабчынскай (відэа).