Беларусь і Арменія плануюць нарошчваць узаемны гандаль. Аб перспектывах гаварылі на пасяджэнні міжурадавай беларуска-армянскай камісіі. Бакі канстатуюць, у дзяржаў ёсць рэзервы для далейшага росту. Па выніках мінулага года двухбаковы тавараабарот - больш за 80 мільёнаў долараў (гэта плюс 13 % да 2019). Асноўныя прыярытэты гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва - умацаванне пазіцый нашых экспарцёраў, пашырэнне тавараправоднай сеткі, супрацоўніцтва ў галіне сельскай гаспадаркі, навукі і тэхналогій. Таксама назіраем і рост армянскіх інвестыцый у Беларусь.
Па аб'ёме беларускага экспарту Арменія традыцыйна ўваходзіць у топ-50 асноўных гандлёвых партнёраў нашай краіны.
Беларусь і Арменія за 5 гадоў павялічылі тавараабарот у 2,5 раза
26 ноября 2021













