За 30 гадоў Беларусь і Кітай рэалізавалі не менш як 25 сумесных праектаў у прамысловасці і энергетычнай сферы

12 января 2022
Для Беларусі Кітай асабліва важны стратэгічны партнёр і гэта даказана дзесяцігоддзямі. У Мінску сёння праходзіць міжнародная навукова-практычная канферэнцыя, прысвечаная 30-годдзю ўсталявання дыпадносін дзвюх краін. 

Як падкрэсліў першы віцэ-прэм'ер Мікалай Снапкоў, у сціснутыя тэрміны супрацоўніцтва паміж Беларуссю і КНР перайшло ад проста дружалюбнага да ўсебаковага стратэгічнага партнёрства. На працягу апошніх трох дзесяцігоддзяў нашы краіны, нягледзячы на розніцу ў маштабах, вырашалі адну і тую ж задачу  - як пабудаваць дзяржаву, якая эфектыўна вырашае пытанні сацыяльнага развіцця на аснове гістарычных традыцый і сучасных тэхналогій.

Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя прайшла ў БДУ і сабрала навукоўцаў, экспертаў, а таксама паслоў Беларусі, у розныя гады акрэдытаваных у Кітаі. Даследчыкі прапанавалі больш за 10 навуковых дакладаў аб аспектах развіцця двухбаковых адносін у галіне дыпламатыі, палітыкі, эканомікі, навукі, адукацыі. За 30 гадоў рэалізавана не менш як 25 праектаў у прамысловасці і энергетычнай сферы. У стадыі рэалізацыі  4 праекты на суму каля 2,5 мільярда долараў.