Паўднёвыя раёны Мінскай вобласці завяршаюць апрацоўку палёў

13 августа 2019

Напрыклад, з  Салігорскага частка тэхнікі  ўжо накіравана на дапамогу суседзям. Усяго тут намалацілі  80 тысяч тон збожжа. За такім вынікам  зладжаная праца экіпажаў. У раёне працуюць 5 маладзёжных і  4 сямейныя. І з імі пазнаёмілася Аляксандра Кавеліч.

Вось так з запалам у сям'і Грыцаль бяруцца за любую справу.

А гэтым летам упершыню дзеляць і працоўныя заданні. Каб дапамагчы мужу, Жанна Грыцаль часова змяніла пасаду дырэктара Дома культуры на памочніка механізатара. У скарбонцы экіпажа ўжо больш за паўтары тысячы тон збожжа. 

Дзякуючы такім апантаным камандам вынікі гэтай гаспадаркі, што пад Салігорскам, растуць літаральна кожную хвіліну. Сёлета тут самая вялікая ўраджайнасць у раёне. А гэта  двайная карысць. Збожжа з гэтых палёў прадаюць і іншым гаспадаркам. Завяршыць намалот тут плануюць у найбліжэйшыя дні, калі дазволіць надвор'е. 

Толькі такія пейзажы як тут, на поўдні Мінскай вобласці,  ужо ў многіх гаспадарках. Аграрыі амаль гатовыя адзначаць дажынкі. Аднак экіпажы працу не спыняюць. Тэхніка адпраўляецца да суседзяў у паўночныя раёны. 

Усяго ж у Мінскай вобласці засталося апрацаваць каля 15 % плошчаў. Пры гэтым цэнтральны рэгіён застаецца лідарам жніва. Зараз каравай важыць амаль паўтара мільёна тон.