Паўднёвыя раёны Мінскай вобласці прыступілі да ўборкі збожжавых

11 июля 2019

На сёння хлеб убралі на плошчы аб'ёмам адзін працэнт. А вось жніво азімага рапсу ў самым разгары - бялковую культуру сабралі на 40 працэнтах палёў. Ёсць сёлета ў вобласці і палеглае збожжа - парывісты вецер і град у пачатку чэрвеня пабілі прыкладна 170 тысяч гектараў. Каб сабраць ураджай з гэтых плошчаў без страт, спецыялістам спатрэбіцца больш часу. Усяго пад пасевы сёлета ў вобласці адведзена 547 тысяч гектараў. І зараз актыўна ўступіць ва ўборачную кампанію перашкаджае ў першую чаргу надвор'е.

Абмеркавалі сёння і будаўнітцва жылля ў вобласці. І ў першую чаргу для шматдзетных сямей. Сёлета ў цэнтральным рэгіёне жыллёвае пытанне вырашыцца для 2 тысяч 100 шматдзетных бацькоў. Паўтысячы ў першым квартале гэтага года ўжо атрымалі ключы. Гэта прыкладна чацвёртая частка ад запланаванага аб'ёму ўводу ў эксплуатацыю жылля на гэты год. На наступны, 2020 год, у планах забяспечыць жыллём больш за 3 з паловай тысячы сямей.

Усяго ў вобласці ў пачатку гэтага года на ўліку стаяла больш як 6 тысяч 800 шматдзетных сямей. Найбольшая іх канцэнтрацыя ў Барысаўскім, Мінскім, Маладзечанскім, Салігорскім раёнах і ў Жодзіне.