Юрый Амбразевіч абраны кіраўніком Еўрапейскай эканамічнай камісіі

11 апреля 2019
Пастаянны прадстаўнік  Беларусі пры аддзяленні ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе  Юрый Амбразевіч аднагалосна абраны кіраўніком Еўрапейскай эканамічнай камісіі. Прадстаўнік нашай краіны першы раз заняў пасаду кіраўніка галоўнага выканаўчага органа - міжнароднай эканамічнай арганізацыі сістэмы ААН.

На тыдні ў Жэневу на сесію Еўрапейскай эканамічнай камісіі ездзіў кіраўнік беларускага МЗС. Там Уладзімір Макей выступіў з заклікам узмацняць ролю арганізацыі, а таксама пачаць дыялог паміж Еўрапейскім і Еўразійскім саюзамі.