Юрыдычныя і фізічныя асобы змогуць на роўных умовах адкрываць рахункі ў банках дзяржаў - членаў ЕАЭС

10 августа 2016

У Маскве на пасяджэнні ЕЭК прынята пагадненне, якое забяспечвае свабоду капіталаў для краін, што ўваходзяць у Еўразійскі эканамічны саюз. Дакумент дазволіць зняць валютныя абмежаванні на шэраг банкаўскіх аперацый. Гэта датычыцца адкрыцця рахункаў, прыцягнення і выплаты крэдытаў, аплаты за тавары і паслугі, пакупкі нерухомасці і не толькі.

Цімур Сулейменаў, Міністр па эканоміцы і фінансавай палітыцы ЕЭК: "Калі зараз на нацыянальным заканадаўстве могуць быць пэўныя абмежаванні, гэта значыць, неабходна атрымліваць пэўныя дазволы, каб зарэгістраваць здзелку ў цэнтральным банку, можа быць прамая забарона на нейкія аперацыі, то з прыняццем і ўступленнем у сілу гэтага пагаднення, у рамках Саюза ўсе гэтыя аперацыі будуць здзяйсняцца бесперашкодна. Гэта вельмі важна, таму што сканчае ўвесь гэты наш спектр у частцы свабоднага перамяшчэння капіталаў і грашовых сродкаў. Таксама закладваецца магчымасць адкрываць на не дыскрымінацыйных умовах для фізічных і юрыдычных асоб рахункі ва ўсіх банкаўскіх установах дзяржаў ЕАЭС. Гэта значыць, калі ты адкрываеш умоўна рахунак у Казахстане, у вас будуць прасіць такі ж набор дакументаў, і на такіх жа ўмовах, як і казахстанцы. Тое ж самае і ў Расіі, Беларусі, Кыргызстане і Арменіі".

У Расіі, Казахстане, Кыргызстане і Арменіі пагадненне ўступіць у сілу ў напрыканцы 2017- пачатку 2018 года. У Беларусі - у 2020 годзе.