Яйкі з Еўропы ў Беларусь не імпартуюцца

4 августа 2017

Як паведамілі ў Мінсельгасхарчы, наша краіна сама забяспечвае патрэбнасці ў гэтым прадукце. Больш за тое, каля 60 % яек ідзе на экспарт, але не ў Еўропу. Таму сярод выяўленых у Германіі, Нідэрландах і Бельгіі атрутных яек - беларускіх сапраўды няма, удакладнілі ў міністэрстве. Адзначым, на птушкафабрыках краіны не праводзяць апрацоўку ад насякомых-паразітаў таксічнымі прэпаратамі.

Як мы перадавалі раніцай, у Еўропе з продажу канфіскавалі мільёны яек з высокім утрыманнем небяспечнага яду фіпранілу. Ён шкодны для чалавека і паражае ныркі і печань. Гэтым прэпаратам труцяць блохаў, вошай і кляшчоў. Эпіцэнтрам заражэння апынуліся Нідэрланды, дзе ўжо зачынена 180 птушкаферм.