Кірмаш беларускіх тавараў адкрыўся ў Маскве

28 июня 2017

Сёння ў Маскве адкрыўся кірмаш беларускіх тавараў. Сваю прадукцыю прывезлі каля 60 лепшых айчынных прадпрыемстваў. Ёсць і навінкі. Тут можна паспытаць італьянскую лінейку кандытарскіх вырабаў, горкі шакалад без дадання цукру, а таксама папулярныя сярод аматараў здаровага харчавання безглютэнавыя прадукты.

Адкрыццё беларускага кірмашу адбылося напярэдадні 4-га форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Ён пачне сваю працу заўтра. Месцам сустрэчы ўдзельнікаў стане экспацэнтр у Маскве. Выстава форуму збярэ больш як 250 беларускіх распрацовак - ад 84 арганізацый. Асноўныя кірункі - гэта машынабудаванне, касмічныя тэхналогіі, IT-распрацоўкі, ахова здароўя і моладзевыя праекты. Плануецца падпісанне кантрактаў больш чым на 400 мільёнаў долараў.