WorldSkills Belarus сабраў больш за 300 прадстаўнікоў па 37 прафесіях

21 мая 2018

Заўтра пачнуцца спаборніцтвы, а ўжо ў чацвер стануць вядомыя імёны тых, хто прадставіць Беларусь на сусветнай арэне. Літаральна гадзіну таму прайшло ўрачыстае адкрыццё чэмпіянату. Зараз там працуе наша здымачная група.

На прамую сувязь са студыяй выходзіць наш карэспандэнт Юлія Грызунт.

Нягледзячы на тое, што сёння па плане толькі ўрачыстая частка, ужо адчуваецца напружанне. Бо сёння на "Мінск-Арэне" канкурэнты сустрэліся ўпершыню. Ніхто з удзельнікаў загадзя не ведае, якія менавіта заданні будуць на конкурсе. На працягу года рыхтаваліся літаральна да ўсіх магчымых выпрабаванняў.

Тут больш за 3 сотні чалавек. Гэта маладыя спецыялісты, прадстаўнікі 37 рабочых прафесій - будаўнікі, цырульнікі, швачкі. Ім ад 22 да 24 гадоў. Ацэньваць канкурсантаў будуць эксперты WorldSkills. Агульную каардынацыю ажыццяўляе камітэт, узначалены міністрам адукацыі і міністрам прамысловасці Беларусі.

Спаборніцтвы пачнуцца заўтра. 22 і 23 мая з 9 раніцы да 6 вечара ўдзельнікі будуць выконваць конкурсныя заданні. Ацэньваецца ў першую чаргу якасць працы. Заданне, выкананае датэрмінова, не дае дадатковых балаў.

Лізавета Мачульская, удзельнік конкурсу WorldSkills Belarus - 2018:

"Акрамя прафесійнага журы, якое будзе ацэньваць працу па міжнародных стандартах, на спаборніцтва запрошаны эксперты. Яны выкажуць уласнае суб'ектыўнае меркаванне наконт прычосак або смакавых якасцяў прысмакаў ад кандытараў-пачаткоўцаў".

Вось ужо 4 гады як Беларусь далучылася да руху WorldSkills. У 2019 пераможцы рэспубліканскага конкурсу прадставяць краіну на сусветным чэмпіянаце ў Казані. Іх імёны стануць вядомыя ўжо ў гэты чацвер.