Гандаль паміж Кітаем і Беларуссю ўпершыню дасягнуў 4,5 мільярда долараў

23 апреля 2019

Гістарычны максімум. 4,5 мільярда долараў - такой лічбы паказчык узаемнага гандлю паміж Кітаем і Беларуссю дасягнуў упершыню. У тым ліку праз паступовае зняцце бар'ераў для беларускіх тавараў на кітайскім рынку. Такім чынам, у 2018 годзе наш экспарт дадаў адразу 20 %. Акрамя ялавічыны, малака, птушкі, для бесперашкоднага руху ў Паднябесную атрымаюць зялёнае святло беларускія малочныя кармавыя дадаткі і рыба. Падпісанне адпаведных дакументаў запланавана прадстаўнічай дэлегацыяй Беларусі ў рамках удзелу ў ІІ форуме "Адзін пояс і адзін шлях".

Кірыл Руды, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Кітаі: 
"Будзе падпісаная канцэпцыя аб правядзенні першага ў гісторыі рэгіянальнага форуму "Адзін пояс і адзін шлях" у "Вялікім камені".

Акрамя таго, падчас форуму плануецца і адкрыццё фінансавання некалькіх праектаў тэхніка-эканамічнай дапамогі з боку Кітая. Дзякуючы гэтаму ў Беларусі стартуе будаўніцтва новага стадыёна, міжнароднага басейна і іншых важных аб'ектаў.