Выстава "Лес гігантаў" праходзіць на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску

2 июля 2020
Больш за 70 узораў тэхнікі айчынных прамысловых гігантаў сабралі пад адкрытым небам. 

Зараз на месцы працуе наш карэспандэнт Аляксандр Смірноў (прамое ўключэнне).

"Лес гігантаў" на Кастрычніцкай плошчы. Сярод іх  МТЗ, МАЗ, "Амкадор", БелАЗ, Бабруйскаграмаш, Белкамунмаш і "Белджы" сабралі пад адкрытым небам.

У экспазіцыю ўвайшлі навінкі вытворчасці,  доследныя і серыйныя ўзоры, а таксама першыя мадэлі, якія сышлі з канвеераў легендарных заводаў больш  чым 65 гадоў таму.

Сення на ўсіх кантынентах працуе тэхніка, створаная рукамі беларускіх рабочых. Штогод каля 70 % прадукцыі рэалізуецца за мяжу. Прадпрыемствы Мінпрама вядуць актыўную работу па заваяванні  новых рынкаў, стварэнні інавацыйных прадуктаў, тэхнічным пераўзбраенні і мадэрнізацыі вытворчасцяў.