Выстава MILEX падводзіць вынікі працы

22 мая 2017

Падводзіць вынікі і завяршае сваю працу сёння ў Мінску выстава MILEX. Дзякуючы форуму былі падпісаны выгадныя міжнародныя кантракты.

Так, напрыклад, Баранавіцкі авіярамонтны завод будзе рамантаваць Мі-17 і Мі-35. Акрамя таго, у Беларусі будуць мадэрнізаваць самалёты Су-25 з Казахстана, а яшчэ ў нашай краіне будуць рыхтаваць спецыялістаў па эксплуатацыі самалётаў і верталётаў. Дададзім, што наша дапрацоўка штурмавікоў Су-25 высока цэніцца сярод профільных спецыялістаў, яшчэ шэраг краін зацікавіўся магчымасцямі нашых інжынераў.

Аляксандр Варабей, намеснік дырэктара ААТ "558 авіярамонтны завод":

"Пасля аснашчэння новымі ўзбраеннямі ён становіцца самалётам, які прымяняе высокадакладную зброю - гэта тэлевізійныя бомбы КААП, тэлевізійныя ракеты, некіруемыя снарады С-13, ракеты па паветры Р-73».

Беспілотную авіяцыю плануецца паставіць на ўзбраенне і ў Міністэрстве ўнутраных спраў Беларусі. Гэта нам пацвердзіў Ігар Шуневіч. Паводле слоў кіраўніка ведамства, зараз агрэсіўнасць знешняга асяроддзя вельмі высокая, трэба адпавядаць усім выклікам і пагрозам. У першую чаргу беспілотная авіяцыя дапаможа вырашаць самыя аператыўныя задачы.

Ігар Шуневіч, Міністр унутраных спраў Беларусі:

"Я лічу, што ў кожным тэрытарыяльным упраўленні ўнутраных спраў павінен быць лятальны беспілотны комплекс, паколькі ён дазволіць вырашаць шмат тактычных і практычных задач міліцыі. Гэтае і выяўленне без вестак прапаўшых, заблудных, выкрадзенага транспарту і шмат іншых задач, якія можна вырашаць з гэтым комплексам. Таму мы спадзяёмся, што нам удасца закупіць і выкарыстаць яго ў найбліжэйшы час".

За тры дні міжнароднага форуму дасягнуты шэраг дамоўленасцяў, тым не менш гэту тэму суправаджае пэўны грыф сакрэтнасці. Варта адзначыць, што ў Мінску было прадэманстравана 140 экспанентаў, а саму пляцоўку наведала больш за паўсотні дэлегацый з 30 краін.