Найбуйнейшая аграпрамысловая выстава "Белагра" адкрыецца праз некалькі гадзін пад Мінскам. Азнаёміцца з перадавымі кірункамі ў раслінаводстве, жывёлагадоўлі, птушкагадоўлі, а таксама ўбачыць разнастайнасць беларускай і сусветнай сельгастэхнікі можна адразу на адной пляцоўцы гандлёва-лагістычнага цэнтра "Глобус-Парк" у Шчомысліцы.
Чым арганізатары здзівяць сёлета, ведае Вікторыя Антоненкава.
Сёлета "Белагра" б'е чарговы рэкорд. Форум аб'яднае аграрыяў і работнікаў харчовай і перапрацоўчай прамысловасці амаль з 30 краін свету. Праграма напоўнена дэгустацыямі, майстар-класамі, прэзентацыямі і конкурсамі.
Традыцыйна на выставе выберуць лепшую племянную карову. Ад кожнай вобласці па 4 прадстаўніцы. Званне заслужыць карова, у якой не толькі больш за ўсё малака. Яго ацэняць таксама на смак, утрыманне тлушчаў і бялку. Акрамя таго, ацэняць і вонкавыя даныя жывёліны.
Генадзь Гунеў, першы намеснік гендырэктара Белплемжываб’яднання: "6 чэрвеня ў нас будзе агляд-конкурс на лепшую карову. Комплексна ацэньваецца ўдой, за лактацыю і 18-ці прыкметах экстэр’ерных. Прафесіяналам тут вельмі цікава. Яны паглядзяць селекцыю, якая сістэма вядзецца электронна-племянной працы. А вось гараджанам маладым, у якіх дзеткі, можна паглядзець на ўсе віды жывёлін і птушак".
Таксама пад адкрытым небам размясцілася вялікая выстава сельскагаспадарчай тэхнікі - сучасныя і рэтраўзоры, усяго каля 300 машын.
Выстава "Белагра" прадоўжыцца да канца тыдня. Ад станцыі метро "Малінаўка" гасцей сюды даставяць бясплатныя аўтобусы. Урачыстае адкрыццё выставы ў 12:00.
Выстава "Белагра" рыхтуецца пабіць новы рэкорд
4 июня 2019













