Выстава "Белагра-2021" сабрала рэкордную колькасць удзельнікаў

5 июня 2021
Перадавая тэхніка, навінкі агародніцтва і лічбавыя інавацыі. 

Міжнародная спецыялізаваная выстава "Белагра" сёння завяршыла сваю працу. Гэтым разам яна сабрала рэкордную колькасць удзельнікаў, у тым ліку дэлегацыі з 16 краін. Сваю прадукцыю прапанавалі больш за 4 сотні кампаній. Па выніках маштабнага сельскагаспадарчага форуму заключана нямала выгадных дамоўленасцяў, у тым ліку з замежнымі партнёрамі.

Па выніках сельгастыдня лепшыя экспаненты атрымалі дыпломы. Сярод іх - установы адукацыі, дзяржаўныя і прыватныя прадпрыемствы, прадстаўнікі Нацыянальнай акадэміі навук.