Высокатэхналагічны аграпрамысловы комплекс новага пакалення з'явіцца ў Беларусі

27 июля 2018

Першы камень у будаўніцтва новага завода сёння заклалі ў Пухавіцкім раёне. У цырымоніі прынялі ўдзел віцэ-прэм'ер Міхаіл Русы і кіраўнік праўлення кітайскай карпарацыі Чан Чжэнмін. Спецыялізацыя прадпрыемства - перапрацоўка збожжа і вытворчасць кармоў. Высокая доля гатовай прадукцыі пойдзе на экспарт - у Расію, Еўропу і Кітай. Першая вытворчасць запрацуе ўжо праз тры гады. А праз 15 гадоў на ўчастку 160 гектараў вырасце больш за тры дзясяткі аб'ектаў. Чакаецца, што новы завод забяспечыць працай каля тысячы беларусаў.

Высокатэхналагічныя прадпрыемствы дазволяць асаблівым чынам атрымліваць незаменныя ў сельскай гаспадарцы амінакіслаты ў складзе камбікармоў. За год там плануюць перапрацоўваць да чвэрці мільёна тон збожжа. Указ аб будаўніцтве новых аб'ектаў раней падпісаў Прэзідэнт. У рэалізацыю праекта ўклалі крыху больш за 700 мільёнаў долараў, большая частка якіх - сродкі кітайскіх партнёраў.