Канцэпцыю "разумнага горада" абмяркоўваюць і на VIII Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Сучасныя платформы інтэрнэта разам з разнавіднасцямі штучнага інтэлекту знаходзяць сваё выкарыстанне ў сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі як мегаполісаў, так і невялікіх населеных пунктаў. Пра гэта сёння заявілі ўдзельнікі адной з секцый форуму, праца якой прысвечана развіццю двухбаковага супрацоўніцтва ў сферы навукі і адукацыі ў эпоху вялікіх выклікаў і лічбавых тэхналогій. Дзякуючы IT-сектару ўжо ўвасабляецца канцэпцыя "разумны горад", у тым ліку ў беларускай сталіцы.
Асобная тэма - адукацыя. Так, Парк высокіх тэхналогій сёння прэзентаваў на форуме адукацыйную праграму для дашкольнікаў - "Інфарматыка без разеткі".













