Даход ад экспарту прадукцыі дрэваапрацоўчай галіны ў канцы года можа скласці каля паўмільярда долараў

29 марта 2015

Аб гэтым заявіў старшыня канцэрна "Беллеспаперпрама" Юрый Назараў. Асноўны партнёр па-ранейшаму Расія. Аднак беларускія прадпрыемствы ўжо выйшлі і на рынкі Ірана, Азербайджана і Турцыі. Як правіла, гэта ўжо гатовая прадукцыя з высокай дабаўленай вартасцю. У планах - рынкі скандынаўскіх краін. Пастаўляць туды будуць цалкам новыя вырабы, якія ў Беларусі сталі выпускаць на мадэрнізаваных прадпрыемствах.

Беларускія прадпрыемствы таксама пашыраць асартымент і павялічаць вытворчасць ламінату, шпалер на флізілінавай аснове, а таксама спецыяльнага кардона для пакавання. Раней гэты тавар выключна імпартаваўся.