Выкіды з ЦЭЦ-4 адпавядаюць нормам

30 января 2020
Выкіды забруджальных рэчываў з ЦЭЦ-4 не перавышаюць нарматыўныя паказчыкі. Гэта вынікі лабараторных даследаванняў, якія штодзень праводзяць на прадпремстве. Нагадаем, жыхары сталічнага мікрараёна Сухарава ў апошнія дні занепакоены рэзкім пахам і сажай, якая асядае на вокнах і аўтамабілях. Паводле слоў спецыялістаў, да часовых нязручнасцяў прывяла планавая замена мазуту - рэзервовага паліва цеплаэлектрастанцыі. Для гэтага стары мазут неабходна спаліць, а цыстэрны з новым разгрузіць. Менавіта гэты працэс і прыводзіць да з'яўлення непрыемнага паху. Зараз ЦЭЦ працуе ў штатным рэжыме з выкарыстаннем газу.

ЦЭЦ-4 забяспечвае цяплом каля 40% жыллёвага фонду сталіцы. Гэта густанаселеныя мікрараёны Сухарава, Каменная Горка, Масюкоўшчына і ішныя.