ВУП Беларусі ў студзені-ліпені 2018 года вырас амаль на 4,5 %

17 августа 2018

ВУП Беларусі ў студзені-ліпені вырас амаль на 4 з паловай працэнты ў параўнанні з аналагічным перыядам 2017 года і склаў у бягучых цэнах амаль 67 мільярдаў рублёў. Такія звесткі прыводзіць Белстат. На працягу паўгоддзя прырост дасягаў адзнакі амаль 5 %, аднак затым запавольваўся. Сёння паказчык застаецца на высокім узроўні, што гаворыць аб аднаўленні эканамічнай актыўнасці. На працягу 7 месяцаў аб'ёмы прамысловай вытворчасці перавысілі ўзровень мінулага года ва ўсіх галінах апрацоўчай прамысловасці. Палепшыў паказчыкі і аграрны сектар: у студзені-ліпені прадукцыі сельскай гаспадаркі выраблена больш як на 8 мільярдаў рублёў, што ў супастаўных цэнах на 6 % больш за леташні. Урад прагназуе захаванне станоўчай дынамікі і сёлета разлічвае на рост эканомікі на 3,5 %.