Другі лічбавы рэгіянальны Форум "Дзяржава. Бізнес. Грамадзяне - рэгіёны" праходзіць у Брэсце

15 октября 2021

Другі лічбавы рэгіянальны форум "Дзяржава. Бізнес. Грамадзяне - рэгіёны" - у Брэсце. Напярэдадні прадстаўнікі ўлады, бізнесу, IT-кампаній абмеркавалі пытанні развіцця і перспектывы лічбавай трансфармацыі краіны і грамадства, а таксама галін прамысловасці, што дазволіць вырабляць канкурэнтаздольныя прадукты і паслугі на ўнутраным і знешнім рынках. Сярод тэм - абарона персанальных даных, кібербяспека, укараненне воблачных тэхналогій у работу дзяржорганаў і прадпрыемстваў. Прыярытэтны кірунак форуму - лічбавыя рашэнні ў харчовай і лёгкай прамысловасці. 

Да канца года такія лічбавыя форумы пройдуць ва ўсіх абласных цэнтрах. І ў кожным будзе вызначаны свой прыярытэтны кірунак.