Другі танкер з азербайджанскай нафтай для Беларусі прыбыў у адэскі порт

16 марта 2020
Чарговы танкер з нафтай для Беларусі прыбыў у адэскі порт. На борце судна, якое ўчора прыйшло з Новарасійска, 80 000 тон азербайджанскай сыравіны. Нагадаем, гэта ўжо другая пастаўка. Да канца месяца чакаем яшчэ адзін танкер па гэтым кірунку. Агульны аб'ём у сакавіку з Азербайджана - 250 000 тон. Сыравіна прызначана для Мазырскага НПЗ, куды яе даставяць нафтаправодам Адэса - Броды. Сістэма да прапампоўкі гатовая.

У агульнай складанасці Беларусь атрымае ў сакавіку з розных крыніц каля мільёна тон нафты.