Другі беларуска-французскі бізнес-форум прайшоў у Парыжы

27 мая 2016

На яго сабраліся больш як 100 прадстаўнікоў галіновых міністэрстваў і дзелавых колаў дзвюх краін. Гутарка ішла пра інвестыцыйны патэнцыял Беларусі і прэферэнцыі працы ў свабодных эканамічных зонах. Таксама сёння дэлегацыя нашай краіны на чале з намеснікам міністра замежных спраў Аленай Купчыной прыняла ўдзел у пасяджэнні сумеснай камісіі па эканамічных пытаннях, а Мінпрыроды Беларусі і Міністэрства экалогіі Францыі падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве. Усе падрабязнасці з Парыжа ў нашага карэспандэнта Святланы Лук'янюк (відэа).