Другі беларуска-французскі бізнес-форум прайшоў ў Парыжы

27 мая 2016

На яго сабраліся больш як 100 прадстаўнікоў галіновых міністэрстваў і дзелавых колаў дзвюх краін. Гутарка ішла аб інвестыцыйным патэнцыяле Беларусі і прэферэнцыях працы ў свабодных эканамічных зонах. Усе падрабязнасці з Парыжа ў нашага карэспандэнта Святланы Лук'янюк (відэа).

Вінсент Фалькоз, кіраўнік эканамічнай службы па Украіне, Беларусі, Малдове пасольства Францыі ва Украіне: "Мае сэнс нашым бізнесменам зацікавіцца сёння Беларуссю. У яе выгаднае геаграфічнае становішча, добрая транспартная інфраструктура і развітыя транзітныя магчымасці. Краіна багатая ляснымі рэсурсамі, там добрая падрыхтоўка інжынераў у энергетыцы і прамысловым комплексе".

Нікалас Фабер, дырэктар Французскай сельскагаспадарчай кампаніі:

"Мы разлічваем на вялікія аб'ёмы продажаў да 2017 года. У вас выдатны клімат для вырошчвання бульбы. За год мы ўпэўніліся: беларусы - надзейныя партнёры, з якімі можна мець справу".