Другі Аўстрыйска-Беларуска-Расійскі бізнес-форум адкрыецца сёння ў Мінску

13 октября 2015

Узаемадзеянне ў рамках еўрапейскіх і еўразійскіх інтэграцыйных працэсаў стане ключавой тэмай другога Аўстрыйска-Беларуска-Расійскага бізнес-форума. Ён адкрываецца сёння ў Нацыянальнай бібліятэцы ў Мінску. Акрамя гэтага, прадстаўнікі дзелавых колаў абмяркуюць супрацоўніцтва ў энергетыцы, лагістыцы і сельскай гаспадарцы. Нагадаем, першы Аўстрыйска-Беларуска-Расійскі бізнес-форум прайшоў летась у Вене. У ім удзельнічалі больш за паўтары сотні кампаній.