Другая партыя танкернай нафты пачала паступаць на "Нафтан"

7 марта 2020
Чарговы састаў з расійскай сыравінай, закупленай праз трэйдараў, прыбыў на прадпрыемства. Паводле слоў гендырэктара, усё адбываецца вельмі дакладна і аператыўна дзякуючы зладжаным сумесным дзеянням беларускай і літоўскай чыгунак і мытных органаў. 

Зараз праводзяцца стандартныя працэдуры. Ідзе працэс сліву, паралельна праводзяцца аналізы па ўваходным кантролі якасці сыравіны, і адразу пасля гэтага яна будзе залучацца ў перапрацоўку. Нагадаем, першая пастаўка адбылася ў студзені-лютым, тады прадпрыемства прыняло на перапрацоўку 86 тысяч тон нарвежскай нафты.