Сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з губернатарам Калінінградскай вобласці Антонам Аліханавым

25 ноября 2019
Супрацоўніцтва на расійскім вектары. Наконт  яго таксама сёння ішла размова ў Палацы Незалежнасці. Так, Беларусь прапаноўвае Калінінградскай вобласці пашырыць кантакты ў прамысловай сферы і будаўніцтве. Наша краіна гатова наладзіць зборку электробусаў у рэгіёне. Гэта прагучала на сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з губернатарам Калінінградскай вобласці Антонам Аліханавым. 

Па словах кіраўніка рэгіёна, ёсць вялікая цікавасць да беларускіх будматэрыялаў і спецыялістаў. Толькі за апошні год сталі закупліваць на 50 % больш айчыннай прадукцыі. Аднак трывалае сяброўства і моцныя гістарычныя сувязі  дазваляюць разлічваць на большае.

Калінінградская вобласць - самы заходні рэгіён Расіі, эксклаў паміж Польшчай і Прыбалтыкай

. У Беларусі і рэгіёна наладжаны цвёрдыя эканамічныя адносіны. Так, за першыя дзевяць месяцаў года нагандлявалі  на 260 мільёнаў долараў. Мы пастаўляем цэмент, рыбу, мяса, малочныя прадукты, а таксама соевы і рапсавы  алей. Ключавыя пазіцыі імпарту - тэлевізары, ручнікі з паперы, а таксама легкавыя аўтамабілі. 

Адзначым, што ў Калінінградскай вобласці па ліцэнзіі  збіраюцца вядучыя сусветныя маркі аўтамабіляў: BMW, "Хёндай" і КІА, прычым у вытворчасці выкарыстоўваюцца і беларускія тэхналогіі. Там жа  працуе дылерская сетка нашых вытворцаў мэблі, абутку і будаўнічых матэрыялаў.