Сустрэча прэм'ераў у фармаце Еўразійскага эканамічнага саюза

5 февраля 2015
Кіраўнікі ўрадаў Беларусі, Расіі, Казахстана і Арменіі разгледзяць актуальныя аспекты функцыянавання Еўразійскага эканамічнага саюза, а таксама пытанне аб далучэнні Кыргызстана да дагавору аб ЕАЭС. Пасяджэнне Еўразійскага міжурадавага савета пройдзе ўжо заўтра ў Падмаскоўі - у дзяржаўнай рэзідэнцыі Горкі. Старшынстваваць на ім будзе Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў, які сёння з рабочым візітам прыбудзе ў Расію. Сустрэча прэм'ераў упершыню пройдзе ў фармаце Еўразійскага эканамічнага саюза, які пачаў дзейнічаць са студзеня. Беларусь стала першай краінай, якая старшынствуе ў ЕАЭС. Сёння запланаваная двухбаковая сустрэча Прэм'ер-міністра Андрэя Кабякова са старшынёй урада Расіі Дзмітрыем Мядзведзевым.