Услед за зернем - гародніна

20 августа 2013

Сельгасарганізацыі Мінскай вобласці сёлета збяруць больш за 130 тысяч тон. Уборку аграрыі пачалі. Звыклыя для большасці бульба і цыбуля - стандартная схема: вырасціў, прадаў, забяспечыў рэгіён. Але ёсць і нестандартны падыход. Аляксей Кандраценка даведаўся дзе і каму выгадна аддаваць каштоўныя гектары пад... кавуны.




Фермер Уладзімір Крапіўка да зямлі ставіцца з любоўю. Бо ўсё, што на ёй расце, і сябе корміць, і прыбытак прыносіць. Вось і гатунак таматаў адкрытага грунту Прыбытковы не падвёў. За якасцю гародніны ў гаспадарцы сочыць дачка Ганна - аграном і будучы аграрый.


Гэта не Астраханскі край, а Смалявіцкі раён. Бахчавыя прапісаліся тут ужо пяты аграсезон.


Беларускі кавун не міф, а рэальнасць, прычым вельмі салодкая рэальнасць. Нягледзячы на капрызы надвор'я ў гэтым аграсезоне, ураджай на гэтым полі добры.


Аддаць 5 гектараў угоддзяў пад салодкую ягаду - справа эканамічна апраўданая, хоць і рызыкоўная: з надвор'ем, а значыць, тэрмінамі сяўбы не адгадаеш. Спажыўцы смалявіцкіх кавуноў - Барысаў, Жодзіна і, вядома, сталіца.


Калі ўборка гародніны ў Мінскай вобласці толькі пачынаецца , то жніво збожжавых набліжаецца да фінішу. Засталося менш як 10%.


На чарзе ў верасні - кукуруза. Разам з ёй у цэнтральным рэгіёне плануюць атрымаць больш за 130 тысяч тон гародніны. Кавуны традыцыйным бульбе, луку і агуркам пакуль не канкурэнты. Але вопыт вырошчвання бахчавых у Смалявіцкім раёне напэўна захочуць пераняць і іншыя аграрыі. Тым больш што па сваіх характарыстыках яны не саступаюць астраханскім.