Сусветны банк і Рэспубліка Карэя гатовыя маштабна супрацоўнічаць з Беларуссю

19 мая 2014

Сусветны банк і Рэспубліка Карэя гатовыя маштабна супрацоўнічаць з Беларуссю ў сферах прыцягнення найноўшых тэхналогій і прамых замежных інвестыцый у беларускі IT-сектар.


Сёння гэтыя тэмы абмяркоўваліся на сустрэчы памочніка Прэзідэнта Усевалада Янчэўскага з кіраўніком прадстаўніцтва Сусветнага банка ў Рэспубліцы Беларусь Ян Чул Кімам, а таксама Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Карэя ў Рэспубліцы Беларусь Ян Жунг Мо.


Карэйскі бок гатовы бязвыплатна падзяліцца з Беларуссю ведамі, тэхналогіямі і вопытам рэалізацыі высокатэхналагічных праектаў у галінах інфарматызацыі, ІКТ (электронны ўрад, інфармацыйная бяспека і інш.).


Сусветны банк са свайго боку падкрэсліў гатоўнасць аказваць усебаковае садзейнічанне ў атрыманні Беларуссю новых тэхналогій, прыцягненні прамых замежных інвестыцый у IT-сектар Рэспублікі Беларусь.