Час збіраць. Беларусь пастаўляе бульбу ў 17 краін

15 сентября 2019
Сёлета бульбы хопіць і сабе, і суседзям. Засуха ў канцы вясны і пачатку лета, праліўныя дажджы ў сярэдзіне сезона бульбе спадабаліся. З сямі мільёнаў тон плануем у стабілізацыйныя фонды закласці амаль 45 тысяч тон, экспартаваць больш за 500. 

З 17 краін, у якія мы пастаўляем прадукт, у тройцы лідараў Расія, Малдова і Украіна. Вялікія аб'ёмы экспартуюцца ў Сербію, Македонію і Турцыю. З новых рынкаў - Сірыя, Албанія, Боснія і Герцагавіна. І геаграфія з кожным годам пашыраецца. Так склалася, што 83 % ад усяго ўраджаю - гэта прысядзібныя ўчасткі, астатняе - калгасы і фермерскія гаспадаркі. Але якія (вiдэа).