Ці адновіць Беларусбанк крэдытаванне куплі і будаўніцтва жылля

26 января 2019

Беларусбанк прыме рашэнне аб аднаўленні крэдытавання куплі і будаўніцтва жылля на наступным тыдні. Нагадаем, у лістападзе мінулага года галоўны банк па працы з насельніцтвам павысіў працэнтную стаўку па крэдытах на куплю жылля, а затым прыпыніў прыём крэдытных заявак да канца года. Але ўжо ў студзені пралангіраваў дзеянне часовай меры да 31 студзеня. Ахвочыя пабудавацца з дапамогай крэдытных грошай чакаюць лютага. Толькі летась на мэты крэдытавання куплі і будаўніцтва жылля Беларусбанк вылучыў больш за мільярд рублёў. Гэта 57% ад выдадзеных крэдытаў усёй банкаўскай сістэмы краіны.

Віктар Ананіч, старшыня праўлення ААТ "АСБ Беларусбанк": "Па партнёрскіх праграмах банк не памяняў свае ўмовы, і мы крэдытуем, і будзем крэдытаваць у бягучым годзе на ранейшых умовах. Акрамя таго, захаваныя ўмовы па крэдытаванні па ўказе 240-м, і працуюць, і захаваныя ўмовы па праграме будзберажэнняў, распрацаванай Беларусбанкам. Акрамя Беларусбанка, у краіне працуюць больш як 20 камерцыйных банкаў. Яны таксама даюць крэдыты на набыццё жылля. І, я мяркую, кліентам і жыхарам рэспублікі няма чаго хвалявацца: ім будзе з чаго выбіраць".

Рынкавыя рашэнні банкаў - адказ рынку нерухомасці. Як даступнасць іпатэчных крэдытаў замест росту прапаноў узнімае цэны на квадратны метр? А таксама аб перспектывах спажывецкага крэдытавання і непазбежнай лічбавай будучыні - інтэрв'ю са старшынёй праўлення Беларусбанка Віктарам Ананічам. Аб гэтым і не толькі глядзіце заўтра ў 9 вечара ў "Галоўным эфіры".