Магчымасці БелАЗа сёння ацанілі журналісты Беларусі і Расіі

12 сентября 2019
Тэст-драйв беспілотных  самазвалаў і пагрузчыкаў БелАЗ у кар'ерах Хакасіі праходзіць  паспяхова. На чарзе тэхніка і ў Мурманскай вобласці Расіі. Пра гэта сёння расказалі ў Жодзіне  на беларускім аўтазаводзе, які наведваюць журналісты расійскіх рэгіёнаў. Гаварылі сёння і пра навінкі, а таксама новыя экспартныя напрамкі. Апошнія навіны з завода-гіганта  ў Аляксея Кандраценкі.

Эстафету працы беспілотнай тэхнікі ў перспектыве падхопяць і кар'еры ў Мурманскай вобласці Расіі. Яшчэ цікавая і важная інфармацыя: БелАЗ плануе выкарыстоўваць рухавікі вялікай магутнасці, якія прапануюць кампаніі з Расіі і Кітая. Дарэчы, супрацоўніцтва з прамыслоўцамі з Паднябеснай ужо мае канкрэтныя рысы з улікам таго, што завод па выпуску рухавікоў пачынае работу ў індустрыяльным парку «Вялікі камень». 

І калі вяртацца да супрацоўніцтва з Мурманскай вобласцю, то ў гэты рэгіён БелАЗ у найбліжэйшы час паставіць 50 кар'ерных самазвалаў. Там жа створаць і вялікі сэрвісны цэнтр завода-гіганта. 

Зараз беларускі аўтазавод рыхтуецца і да свайго прафесійнага свята - Дня машынабудаўніка. 28 верасня ўсе ахвотнікі могуць азнаёміцца з жыццём прадпрыемства і яго магутнай тэхнікай. БелАЗ правядзе дзень адчыненых дзвярэй.