Паветраны парк Белавія абновіцца да лета

14 февраля 2018

Паветраны парк Белавія абновіцца да лета: пастаўкі трох новых самалётаў Embraer чакаюцца ў красавіку, маі і чэрвені. Кардынальную замену флоту перавозчык правядзе да 2021 года. Сёння гэта паведаміў гендырэктар кампаніі.

Анатоль Гусараў агучыў вынікі мінулага года. Так, упершыню авіякампанія перавезла за 12 месяцаў больш чым 3 мільёны пасажыраў, адкрылі таксама некалькі новых напрамкаў: з Мінска ў Брусель і Ніжні Ноўгарад, з Віцебска - у Калінінград. Сёлета самалёты беларускага авіяперавозчыка пачнуць лятаць у Растоў-на-Доне і Казань. Гендырэктар запэўніў, што авіякампанія і надалей не дапусціць росту тарыфаў.

У другой палове года авіякампанія плануе інфармаваць пасажыраў аб затрымцы рэйсаў, правядзенні рэкламных кампаній і спісанні балаў праз СМС.