Запатрабаванасць прадукцыі прадпрыемстваў будаўнічага комплексу будзе расці

30 марта 2017

Такі пункт погляду выказаў сёння старшыня Камітэта дзяржкантролю Беларусі. Леанід Анфімаў наведаў завод металаканструкцый у Маладзечне. Загрузка яго магутнасцяў усяго 30 %, а запатрабаванасць прадукцыі расце. Завод выпускае металічныя канструкцыі для вырабу транспартных галерэй, эстакад, марскіх радыёмаякоў, лагістычных і спартыўна-забаўных комплексаў. Новы бізнес-план дазволіць прадпрыемству палепшыць фінансавае становішча.

Старшыня Камітэта дзяржкантролю сустрэўся з працоўным калектывам прадпрыемства. А пасля правёў прамую тэлефонную лінію для жыхароў Маладзечна і раёна.