Пытанні ўступлення Беларусі ў Сусветную гандлёвую арганізацыю абмеркавалі ў Мінаблвыканкаме

23 июня 2021

Прадпрыемствы Мінскай вобласці гатовыя прапанаваць самую якасную і канкурэнтаздольную прадукцыю для новых рынкаў па ўсім свеце з акцэнтам на аграпрамысловы комплекс, машынабудаванне, фарміндустрыю і дрэваапрацоўку. 


Пра гэта сёння заявілі ў Мінаблвыканкаме, дзе прайшоў рэгіянальны круглы стол па пытаннях уступлення нашай краіны ў Сусветную гандлёвую арганізацыю. Закранулі і такія аспекты, як электронны гандаль і дзіджытал-маркетынг. Дыскусія стала і своеасаблівай анлайн-пляцоўкай, дзе прадстаўнікі бізнес-супольнасці з усіх рэгіёнаў змаглі атрымаць інфармацыю ад экспертаў.   


Сёння тавары з Мінскай вобласці экспартуюць у 180 краін свету, а тавараабарот перавышае 13 мільярдаў долараў. Апошні час асабліва расце попыт на мяса-малочную прадукцыю з боку Кітая, а таксама краін Блізкага Усходу.