Пытанні еўразійскай інтэграцыі абмяркоўваюць у Ерэване

20 мая 2016

У гэтыя хвіліны ў сталіцы Арменіі праходзіць пасяджэнне Еўразійскага міжурадавага савета. Беларускую дэлегацыю на форуме ўзначальвае Прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў. У першай палове дня кіраўнікоў урадаў краін ЕАЭС прыняў Прэзідэнт Арменіі Серж Саргсян. На сённяшнім пасяджэнні ў бакоў шырокі спектр пытанняў для абмеркавання, яны тычацца інтэграцыйнага ўзаемадзеяння. Зараз членамі ЕАЭС з'яўляюцца Расія, Арменія, Беларусь, Казахстан і Кыргызстан. Аб'яднанне ў 2017 годзе можа падпісаць пагадненне аб свабодным гандлі з Ізраілем. Наступная на чарзе - Паўднёвая Карэя.