Экалагічнае становішча, якое звязана з дзейнасцю акумулятарнага завода пад Брэстам, будзе маніторыць сумесная група дзяржаўна-грамадскага кантролю. Аб гэтым сёння журналістам паведаміў старшыня Брэсцкага аблвыканкама Анатоль Ліс.
Першы ў краіне акумулятарны завод пабудаваны паблізу ад аэрапорта Брэст. Ужо зманціравана і тэстуецца абсталяванне. Інвестыцыйны праект дазволіць стварыць працоўныя месцы і атрымліваць прадукцыю, якую раней закуплялі за мяжой. Калі прадпрыемства будзе парушаць экалагічныя патрабаванні і пагражаць здароўю людзей, яно не зможа функцыянаваць - запэўніў кіраўнік рэгіёна.
На брыфінгу паднімаліся і іншыя пытанні экалогіі горада. Каб паменшыць колькасць шкодных азонаразбуральных выкідаў, толькі летась у рэгіёне пабудавана парадку 60 газаачышчальных усталёвак. У Брэсце актывізуецца веларух, узводзіцца важная транспартная развязка Заходні абход з мэтай разгрузіць вуліцы ад пробак. 70% забруджванняў паветра даюць менавіта аўтамабілі.
Пытанні экалогіі Брэста сёння абмеркавалі на брыфінгу са старшынёй Брэсцкага аблвыканкама
14 марта 2019













