Узброеныя сілы Беларусі папоўніліся найноўшымі бронемашынамі кітайскай вытворчасці

21 июня 2017

Ваенная тэхніка была накіравана ў нашу краіну з КНР па пагадненні з Міністэрствам нацыянальнай абароны Кітая аб бязвыплатнай ваенна-тэхнічнай дапамозе. Браневікі былі вырабленыя ў горадзе Чунцін. Літаральна на мінулым тыдні адтуль вярнуліся беларускія вайскоўцы. У Паднябеснай яны праходзілі навучанне па эксплуатацыі і абслугоўванні тэхнікі.

Гэта ўжо не першая пастаўка бязвыплатнай ваенна-тэхнічнай дапамогі з Кітая. У 2015 годзе ва Узброеныя сілы нашай краіны паступілі парадныя аўтамабілі, так званы "Чырвоны сцяг". А некалькімі гадамі раней - аўтамабілі павышанай праходнасці.