Вольфганг Ішынгер: Выбар Мінска ў якасці пляцоўкі цалкам сябе апраўдаў

1 ноября 2018

Сустрэчы, перамовы і дыскусіі асноўнай групы Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы ў Мінску прайшлі эфектыўна - гэта прызнае выдатны эксперт па пытаннях міжнароднай бяспекі Вольфганг Ішынгер.

Нямецкі дыпламат адзначыў - выбар Мінска ў якасці пляцоўкі цалкам сябе апраўдаў. Старшыня МКБ таксама асабліва падкрэсліў канструктыўную і адкрытую атмасферу сустрэчы ў Прэзідэнта, якую Вольфганг Ішынгер назваў вельмі паспяховай.

Вольфганг Ішынгер, старшыня Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы: "У Прэзідэнта Лукашэнкі выдатная якасць - ён не проста зачытвае зварот. Ён бярэ шырэй, адыходзіць ад тэксту і выказвае тое, што ў яго на душы. І можна быць упэўненым, што ён гаворыць - так ён і думае насамрэч. Гэта сапраўднасць, сумленнасць, празрыстасць. І, вядома, тыя, хто сабраўся на сустрэчы, гэта ацанілі. Прамова Прэзідэнта Лукашэнкі была вельмі моцнай, нам было рэальна цікава. Ён адказаў на нашы пытанні і прыняў удзел у нашай сесіі. Я лічу, што гэта была вельмі паспяховая сустрэча з Прэзідэнтам - роўна, як і заключныя мерапрыемствы".

Уражанні і ацэнкі старшыні Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы, а таксама меркаванні ўдзельнікаў дыскусіі і экспертнай супольнасці з ўсяго свету вы пачуеце, а мы пакажам эксклюзіўна і маштабна ў гэту нядзелю ў "Галоўным эфіры".