Сусветнае першынство па хакеі ў Мінску ўжо больш за тыдзень як прайшло, і найбуйнейшы беларускі кандытар - фабрыка Спартак - падлічыў вынікі маштабнай акцыі. Падчас вялікага хакея мінчане і турысты з'елі амаль 600 кілаграмаў цукерак. Менавіта на столькі быў разлічаны промапакет, які бясплатна раздаваўся прыхільнікам хакея. Прычым, пачыналі дэгуставаць прысмакі прама ў аэрапорце.
Вольга Халадовіч - аб сакрэтах шакалацье. Падчас чэмпіянату свету па хакеі кандытарская фабрыка Спартак бясплатна частавала гасцей сталіцы. Печыва з кунжутам, шакалад з начыннем, цукеркі з арахісам, труфелі, бісквіт… Саладосцямі частаваліся прама пасля прылёту ў Нацыянальным аэрапорце.
У розных сектарах аэравакзала ўсталявалі тры тэматычныя стэнды. Дарогу да промаакцыі знаходзілі з лёгкасцю, дзякуючы рэкламным паказальнікам. Усяго з'елі 600 кілаграмаў беларускага ласунку. Тым, хто не мог адарвацца ад дэгустацыі, саладосці давалі з сабою ў якасці падарунку.
А гэта наш адказ марсам і снікерсам. У гэтым цэху гатуюць батончыкі з нугі. У кожную ячэйку трапляе пэўная колькасць начыння - напрыклад, арэхаў. А ўсе параметры вытворчай лініі - на сэнсарным экране.
Ангеліна Харужанка, галоўны тэхнолаг кандытарскай фабрыкі Спартак: На нашым прадпрыемстве ўсталяваная адзіная ў Беларусі высокапрадукцыйная аўтаматызаваная лінія па вытворчасці батончыкаў мюслі і нугі. Сучаснае абсталяванне з мінімальнай колькасцю людзей дазваляе знізіць выдаткі на вытворчасць, што ў канчатковым выніку прыводзіць да паніжэння сабекошту гатовай прадукцыі.
Арыгінальныя рэцэпты плюс сучасныя тэхналогіі. Зараз асартымент прадукцыі фабрыкі - гэта больш як 300 найменняў.
Траўка-мураўка, Сняжок, Аленка - усё гэта вядомыя, яшчэ савецкія брэнды. Яны і цяпер усё таксама карыстаюцца папулярнасцю. За 90 гадоў памяняліся тэхналогіі, абгортка, але адно застаецца нязменным заўсёды - гэта якасць прадукту і яго натуральны густ. Расія, Германія, ЗША, Ізраіль. Сёння Спартак пастаўляе сваю прадукцыю ў 14 краін свету.
Алена Пількевіч, намеснік генеральнага дырэктара кандытарскай фабрыкі Спартак па эканоміцы і фінансах: Удзельная вага экспарту складае пакуль 23%, але да канца бягучага года мы плануем павялічыць гэтую лічбу да 30%. Як шляхам павелічэння экспарту на нашы традыцыйныя рынкі збыту, так і павелічэнне, і засваенне новых рынкаў. Улічваючы перспектыўнасць развіцця рынкаў Азіі, на сённяшні дзень вядуцца перамовы з кампаніямі В'етнама і Кітая.
Спартак радуе ласуноў усяго свету ўжо 90 гадоў. І ў гонар юбілею фабрыка гатовая парадаваць пакупнікоў навінкамі. Зусім хутка яны з'явяцца ў магазінах.














