У Палацы Незалежнасці з дакладамі кіраўнік Нацбанка Павел Калаўр і памочнік кіраўніка дзяржавы Валерый Бельскі

15 января 2021

Устойлівасць банкаўскай і ўсёй фінансавай сістэмы Беларусі   сёння ў полі зроку прэзідэнта. У Палацы Незалежнасці з дакладамі кіраўнік Нацбанка Павел Калаўр і памочнік кіраўніка дзяржавы Валерый Бельскі.

Аляксандра Лукашэнку ў першую чаргу цікавілі дынаміка золатавалютных рэзерваў (гэта паказчык устойлівасці), крэдытаванне рэальнага сектара (гэта пытанне развіцця). На фоне закрыцця рэгіянальных эканомік і нервовых паводзін курсаў сусветных валют гэта сёння адно з ключавых пытанняў. Прэзідэнт Беларусі трымае яго ў полі зроку. Адсюль і першая тэма даклада: падушка бяспекі краіны.

Устойлівасць фінансавай сістэмы

Наколькі банкі гатовы супрацьстаяць знешнім шокам? Ад закрытых эканомік, куды экспартуе свае тавары Беларусь, да спробаў удушэння беларускага бізнесу па палітычных матывах. Ва ўсіх пытаннях прэзідэнт настойвае на разумным балансе. Тым больш што сёлетні год пакуль не абяцае сусветнай эканоміцы ніякіх паслабленняў. Пры гэтым неабходна паказаць макрафінансовую стабільнасць і ўменне працаваць у баявых умовах.

Нацбанк прызнае: 2020 - год цяжкі для фінансавай сістэмы

Але дамагліся галоўнага: прайшлі 12 месяцаў без абвалаў. Знешнія абавязацельствы выкананы, абышлося без перакосаў і на валютным рынку. Прасцей кажучы, рубель рэзка страчваць у цане не будзе. Аднак самім банкірам усё ж даводзіцца лічыць менш банкнот - прыбытак знізіўся на 13,5 %.
Адзначым, што паводле звестак на 1 студзеня Нацбанк перавысіў план па золатавалютных рэзервах амаль на 170 мільёнаў долараў. Яны склалі каля 7,5 мільярда, што дазваляе нам заставацца надзейным пазычальнікам на сусветным рынку і падтрымліваць курс нацыянальнай валюты.
Сёння прэзідэнт анансаваў і вялікую нараду: падвядзенне вынікаў эканамічнага года да Усебеларускага народнага сходу. На ёй, у прыватнасці, разгледзяць пытанні росту цэн. Таксама ў фокусе дынаміка банкаўскіх укладанняў і крэдытаванне рэальнага сектара.