Нарада наконт перамоў па праграме пашыранага фінансавання з МВФ

1 декабря 2015

Міжнародная місія працавала ў Мінску з 9 па 19 лістапада. З урадам і Нацбанкам абмяркоўвалі праект эканамічных мер, які можа быць падтрыманы крэдытам фонду ў памеры 3 мільярды долараў на 10 гадоў. Ад удзельнікаў сённяшняй нарады Кіраўнік дзяржавы чакае справаздачы. У ёй вынікі перамоў з МВФ, развіццё ўсяго фінансавага сектара беларускай эканомікі, а таксама магчымы сацыяльны эффект гэтай праграмы пашыранага фінансавання.
Падрабязнасці вялікай нарады ў Прэзідэнта ў нашых наступных выпусках.